У Чавускім раёне адбылося падтапленне моста і дарогі (фота)

У Чавускім раёне адбылося падтапленне моста і дарогі (фота)

Раніцай 13 сакавіка ў Чавускім раёне адбылося падтапленне моста і ўчастка дарогі каля вёскі Скварск (каля 100 метраў). Прычынай стала павышэнне ўзроўню вады ў рацэ Проня (прыток Сожа). Прэс-служба МНС адзначае, што максімальны ўзровень вады над дарогай складае 30 сантыметраў.

Падтапленне згаданага моста (ён пабудаваны ў 1960 годзе) здараецца штогод. Кожную вясну вада залівае і дарогу (да 80 см). Звычайна, гэта працягваецца ад 3 да 14 дзён. Вяскоўцы ў гэты час карыстаюцца аб'язной дарогай.

У Чавускім раёне адбылося падтапленне моста і дарогі (фота)
Фота: МНС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі