У Чарнобыльскай зоне заўважылі ляснога ката. Від знік з Беларусі 90 гадоў таму

У Чарнобыльскай зоне заўважылі ляснога ката. Від знік з Беларусі 90 гадоў таму

У Чарнобыльскай зоне заўважылі ляснога ката. Гэты від, падобны да янотавіднага сабакі, знік з тэрыторыі Беларусі 90 гадоў таму. 

Жывёла трапіла на камеры відэаназірання 22 чэрвеня 2017 года ў вёсцы Рожава (Нараўлянскі раён), што знаходзіцца глыбока ў зоне адсялення. Да бліжэйшай вёскі, дзе жывуць людзі, адтуль не менш за 25 кіламетраў. 

Больш за дзясятак "фоталавушак" усталявана ў Палескім дзяржаўным радыяцыйна-экалагічным запаведніку ў межах праекта па вывучэнні ваўка ў 2016-2017 гадах. Нягледзячы на ​​нізкую якасць начной здымкі, на фота добра бачныя асноўныя прыкметы віда: буйны памер, доўгая задняя ступня і масіўны хвост з пяццю выразнымі чорнымі палоскамі, піша wildlife.by.

У Чарнобыльскай зоне заўважылі ляснога ката. Від знік з Беларусі 90 гадоў таму

У XVIII-XIX стагоддзях адбылося значнае скарачэнне колькасці гэтага віду і фрагментацыя яго арэала. У Беларусі ён лічыцца вымерлым. Апошні лясны кот быў здабыты зімой 1927 года ў Барысаўскім раёне Мінскай вобласці. Прычым лічыцца, што ён выпадкова забег да нас з больш паўднёвых месцаў свайго пражывання.

Для выратавання ляснога ката ў Германіі ў канцы ХХ стагоддзя паспяхова былі праведзены работы па яго рэінтрадукцыі. З таго часу колькасць віда пачала лакальна расці.

Цяпер і на Беларусі кот жыве!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі