У Чачню прывезлі целы байцоў, якія загінулі ў Данбасе

Аднак у сілавых ведамствах гэтую інфармацыю не каментуюць, перадае ВВС. Па непацверджаных звестках, для ўдзелу ў баях ва Украіне накіроўваюць байцоў былых батальёнаў спецназу і добраахвотнікаў з іншых структур.



Чуткі пра з'яўленне ў Данецку ўзброеных выхадцаў з Каўказа пачалі хадзіць пару тыдняў таму. Удзел чачэнцаў у баях на паўднёвым усходзе Украіны ніхто не адмаўляе — яны ваююць у так званым батальёне "Усход". Аднак няма дакладнай інфармацыі аб тым, дзейнічаюць яны па сваёй ініцыятыве або выконваюць чыйсьці загад.



Расійскія афіцыйныя асобы адмаўляюць прысутнасць сваіх вайскоўцаў на тэрыторыі Украіны.



Фота — АР

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі