У Чачэрску сабралі моладзь на публічнае ўзяцце пад варту 16-гадовага навучэнца
![Хлопца моцна трымалі сілавікі / checherskivestnik.by](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/1x3nqJlV-Jk.jpg.webp?itok=imGlppKr)
Хлопца моцна трымалі сілавікі / checherskivestnik.by
У Чачэрску сабралі моладзь на публічнае ўзяцце пад варту 16-гадовага юнака, навучэнца дзяржаўнага тэхнічнага каледжа. Як піша checherskivestnik.by, ён абвінавачваецца ў "грубым парушэнні грамадскага парадку і відавочнай непавазе да грамадства, здзейсненым з ужываннем гвалту з хуліганскіх памкненняў, з асаблівым цынізмам і групай асоб". Сёлета ён ужо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці, але "належных высноў для сябе... так і не зрабіў".
Улады лічаць, што такія "прафілактычныя мерапрыемствы" робяць моцнае ўражанне на маладых людзей, "астуджаюць гарачыя галовы".
Публічнае ўзяцце пад варту практыкуецца ў апошнія гады, у тым ліку і на Гомельшчыне.
![У Чачэрску сабралі моладзь на публічнае ўзяцце пад варту 16-гадовага навучэнца](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/eXESv-S3fUU.jpg.webp?itok=B-9EcgxT)
![У Чачэрску сабралі моладзь на публічнае ўзяцце пад варту 16-гадовага навучэнца](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/a0npMtfsE9w.jpg.webp?itok=ztyQpNC8)
![У Чачэрску сабралі моладзь на публічнае ўзяцце пад варту 16-гадовага навучэнца](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/MArXWHBsw_0.jpg.webp?itok=byViEiNs)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.