У цэнтры Мінска зноў пляскалі ў далоні (фотарэпартаж+відэа)

Сотні (а можа і тысячы) аўтамабіляў сігналілі на праспекце Незалежнасці ад Галоўпаштамту да Акадэміі навук. Толькі адзінкі спынялі машыны і ўключалі аварыйку. Адзін такі выпадак адбыўся каля станцыі метро "Кастрычніцкая", дзе на ходніках сабралося каля сотні чалавек, якія плясканнем ў далоні падтрымлівалі пратэст (летам 2011-га за плясканне ў далоні людзей затрымлівалі — тады праходзілі маўклівыя вулічныя акцыі, арганізаваныя праз сацыяльныя сеткі). Неўзабаве там з'явіліся, каб "навесці парадак", спецназаўцы.



Вядома, што затрымалі кіроўцу, які спыніў аўтамабіль і заблакаваў рух каля цырку. Таксама міліцыянты схапілі і пасажыра, які супраціўляўся. А ў раёне плошчы Перамогі затрымалі людзей, якія здымалі пратэст на відэа. Супрацоўнікі ДАІ і людзі ў цывільным перапісвалі нумары некаторых машын, якія сігналілі.
 

Нагадаем, аўтамабілісты пратэстуюць супраць увядзення ў 2014 годзе дзяржаўных пошлін на допуск аўтамабіляў да ўдзелу ў дарожным руху.

У цэнтры Мінска прайшла акцыя пратэсту аўтамабілістаў (фота, відэа)
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі