У цэнтры Мінска прайшла вулічная акцыя супраць вайсковых вучэнняў “Захад-2017”

У цэнтры Мінска прайшла вулічная акцыя супраць вайсковых вучэнняў “Захад-2017”

У пятніцу, 7 ліпеня, у цэнтры Мінска прайшла несанкцыянаваная вулічная акцыя супраць вайсковых вучэнняў “Захад-2017”. Да яе правядзення заклікаў актывіст “Еўрапейскай Беларусі” Максім Вінярскі. У акцыі ўзялі ўдзел каля 15 чалавек. Яны трымалі партрэты палітзняволеных, расцяжкі з лозунгамі “Свабоду палітвязням!”, “Рускі салдат, ідзі дахаты!”. Хвілінай маўчання прысутныя згадалі памяць журналіста Дзмітрыя Завадскага, які быў скрадзены 17 гадоў таму і яго лёс дакладна невядомы дагэтуль.

Праваахоўнікі здымалі акцыю на відэа, але яе правядзенню не заміналі. Як вядома, у Мінску праходзіць сесія Парламенцкай асамблеі АБСЕ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі