У цэнтры Масквы актывісты прайшлі з гімнам і сцягам Украіны (відэа)

Як паведамляе сайт grani.ru, сем чалавек выйшлі на праезную частку Цвярской вуліцы ў раёне Цэнтральнага тэлеграфа і пайшлі з украінскім сцягам у бок Крамля. Пры гэтым яны спявалі ўкраінскі гімн. Восьмая удзельніца акцыі раскідвала ўлёткі. Вуліца была перакрытая з нагоды Першамая.



Сілавікі затрымалі чатырох актывістаў: Кацярыну Мальдон, Ільдара Дадзіна, Максіма Чаканава і Міхаіла Удзімава. Астатнія паспелі ўцячы.



Праз тры з паловай гадзіны актывістаў адпусцілі. Іх не сталі затрымліваць на 48 гадзін у сувязі са святочным графікам работы судоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі