У Целяханах ратавальнікі сабралі ртуць, разлітую каля школы (фота)

Выратавальнікаў выклікаў дырэктар целяханскай школы (Івацэвіцкі раён Брэсцкай вобласці). Паводле яго слоў, на асфальце каля ўваходу ў будынак была разлітая нейкай вадкасць, падобная на ртуць. Ратавальнікі сабралі на плошчы 9 метраў квадратных каля 200 грамаў ртуці. Пацярпелых няма.



Прэс-служба МНС адзначае, што івацэвіцкая міліцыя высвятляе паходжанне ртуці.



Фота — МНС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі