У Быхаўскім раёне скралі 200 метраў чыгункі

У Быхаўскім раёне скралі 200 метраў чыгункі

24 красавіка ў міліцыю Быхаўскага раёна паступіла паведамленне ад майстра ААТ "Торфапрадпрыемства Дняпроўскае". Ён заявіў, што на 21-м кіламетры вузкакалейнай чыгункі, якая вядзе на ​​торфараспрацоўку каля вёскі Боўкі Быхаўскага раёна, скрадзена каля 200 метраў рэек. Агульная шкода ад крадзяжу склала 1739,12 рублёў, паведамляе прэс-служба УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Следча-аператыўная група на месцы здарэння знайшла абсталяванне, схаванае ў лесе, якое зламыснікі выкарысталі для дэмантажу рэек і іх распілоўвання.

Падчас далейшых аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў міліцыянты затрымалі трох жыхароў Быхаўскага раёна — 33 гадоў, 25 і 24. Следчы камітэт пачаў на іх крымінальную справу за крадзеж, учынены групай асоб.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі