У Бярозе затрымалі чацвярых чалавек, якіх абвінавачваюць ва ўдзеле ў пратэстах
![Міліцыянер у Бярозе (ілюстрацыйнае фота)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-03/milb.jpg.webp?itok=ECFE5WJK)
Міліцыянер у Бярозе (ілюстрацыйнае фота) / bereza.by
У Бярозе ў Брэсцкай вобласці затрымалі як мінімум чацвярых чалавек, якіх абвінавачваюць ва ўдзеле ў пратэстах 2020 года ў сваім горадзе. Што менавіта пагражае мужчынам, сілавікі не ўдакладняюць. Але ўжо называюць іх "экстрэмістамі".
На відэа відаць, што людзей жорстка затрымлівалі ўзброеныя супрацоўнікі ГУБАЗіК пры падтрымцы амапаўцаў. Аднаму з затрыманых апранулі шалік хакейнага мінскага "Дынама", падкрэсліваючы яго дачыненне да фанатаў.
Падобныя затрыманні ў апошнія гады праходзяць па ўсёй Беларусі. У пратэстах удзельнічалі сотні тысяч чалавек. Сілавікі спрабуюць затрымаць хаця б частку з іх, каб запалохаць астатніх.
![У Бярозе затрымалі чацвярых чалавек, якіх абвінавачваюць ва ўдзеле ў пратэстах](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/4_99.jpg.webp?itok=NPOEjkgG)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.