У Бярозаўскім раёне шукаюць зніклага рыбака

У Бярозаўскім раёне цягам усяго панядзелка шукалі мужчыну, які скочыў з лодкі падчас рыбалкі. Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу Брэсцкай абласной міліцыі, рыбак знік 14 чэрвеня.

У нядзелю жыхар Белаазёрска вудзіў рыбу з надзіманай лодкі на вадасховішчы непадалёк ад вёскі Сялец. Лодка знаходзілася прыкладна ў 400 метрах ад берага. Разам са зніклым мужчынай у лодцы быў яго прыяцель.

Пасля таго, як зламалася адно з вёслаў, рыбак скочыў у ваду. І той момант пачаўся моцны вецер і падняў высокія хвалі. Адна з іх накрыла мужчыну, і ён пайшоў пад ваду. Іншы рыбак, які застаўся ў лодцы, паведаміў пра здарэнне ў міліцыю.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі