У Бялынічах выявілі міліцыянта-махляра

У Бялынічах выявілі міліцыянта-махляра

Магілёўская абласная міліцыя выявіла ў сваіх шэрагах праваахоўніка, які займаўся махлярствам. Гэта былы супрацоўнік Бялыніцкага РАУС, звольнены з міліцыі яшчэ да адкрыцця на яго крымінальнай справы. Гэты чалавек атрымліваў крэдыты на падстаўных асобаў. Ён уваходзіў у давер да сваіх знаёмых і прасіў узяць для яго крэдыт, які абяцаўся своечасова пагашаць.

Ён забяспечваў крэдытаатрымальнікаў фальшывымі даведкамі аб месцы працы і прыбытках для выдачы пазыкаў на максімальна магчымую суму. Грамадзяне пры гэтым дакладна ведалі, што падаюць у банк фальшывыя дакументы. Па такой схеме міліцыянт узяў сабе крэдыты ў пяці камерцыйных банках Магілёва на суму, большую за 790 мільёнаў рублёў.

Некаторыя з падманутых крэдытаатрымальнікаў цяпер звяртаюцца ў СМІ, бо засцерагаюцца, што ўзятыя на іх крэдыты не будуць выплачаныя.

Былому праваахоўніку інкрымінуюць махлярства ў асабліва буйным памеры. Мужчына ўзяты пад варту. Пацярпелымі па гэтай справе прызналі банкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі