У Будапешце на 100-м годзе жыцця памёр нацыст Чыжык

Падчас Другой сусветнай вайны Ладзіслаўс Чыжык-Чатары быў начальнікам паліцыі па ахове гета ў горадзе Каса (цяпер Кошыцэ, Славакія). Мяркуецца, што ён можа мець дачыненне да гібелі, як мінімум, 15700 яўрэяў.


Як паведамляе РІА "Новости", нацыста затрымалі толькі летам мінулага года. Венгерскі суд улічыў узрост Чыжыка-Чатары і пакінуў яго пад хатнім арыштам. Тым часам Славакія патрабавала яго выдачы. Высветлілася, што суд Чэхаславакіі яшчэ ў 1948-м завочна асудзіў яго да смерці.
 

Фота — AFP
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі