Вы тут

У Брытаніі здымуць серыял пра забойства экс-афіцэра ФСБ Аляксандра Літвіненкі

Актор Дэвід Тэнант і супрацоўнік спецслужбаў Аляксандр Літвіненка

Брытанскі тэлеканал ITV выпусціць мастацкі серыял "Літвіненка" пра атручванне экс-афіцэра ФСБ Аляксандра Літвіненкі, паведамляе Deadline.

Ролю Літвіненкі выканае шатландзец Дэвід Тэнант, які зняўся ў серыялах "Доктар Хто" і "Добрыя азнакі". Жонку Літвіненкі Марыну зграе расійска-амерыканская актрыса Маргарыта Левіева. Сцэнарыстам выступіць Джордж Кэй (серыял "Люпен").

Серыял раскажа пра супрацоўнікаў Скотланд-Ярда, якія 10 гадоў расследавалі справу аб атручэнні Літвіненкі. 4-серыйны фільм пакажуць у Вялікабрытаніі, Нідэрландах, Польшчы, краінах Скандынавіі і Балтыі.

Былы супрацоўнік ФСБ Аляксандр Літвіненка памёр у Лондане 23 лістапада 2006 года праз атручванне радыеактыўным палоніем. Як паведамляла Еўрарадыё, Еўрапейскі суд па правах чалавека пастанавіў, што за яго смерць адказныя расійскія ўлады. ЕСПЧ таксама пастанавіў, што Расія не правяла належнага расследавання для таго, каб выявіць вінаватых у гібелі Літвіненкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.