У Брытаніі і Ірландыі з'явілася першая жанчына-біскуп

Англіканская царква ўпершыню ў гісторыі Вялікабрытаніі ды Ірландыі ўзвяла ў сан біскупа жанчыну-святара, адзначае ВВС.





Да гэтага Пэт Сторы была прыходскім святаром у Лондандэры. Цяпер яна стала біскупам Міцкім і Кілдарскім у Рэспубліцы Ірландыя. Новаспечаны біскуп вырасла ў Белфасце, яна замужам і мае дваіх дзяцей.





Па словах Майкла Джэксана, арцыбіскупа Дублінскага, абранне першай жанчыны-біскупа з захапленнем сустрэлі як у прыходах Царквы Ірландыі, так і сярод усіх паслядоўнікаў Англіканскай царквы.





Англіканскія цэрквы у Уэльсе і Шатландыі маюць права прысвячаць жанчын у біскупы, аднак пакуль ім не скарысталіся. Царква ў Англіі, як чакаецца, неўзабаве пойдзе следам за прыкладам ірландскіх калег.





Фота — www.derryjournal.com