У брэсцкіх электрычках за год злавілі 4,5 тысячы "зайцоў"

За 2009 год у прыгарадных цягніках на Брэстчыне было выяўлена 4428 пачсажыраз без квіткоў. Такія звесткі кантрольна-рэвізійнага аддзела Брэсцкага аддзялення Беларускай чыгункі падае "Беларускі партызан". Галоўным чынам без квіткоў ездзяць бамжы ці маламаёмасныя пасажыры, якія спрабуюць зэканоміць адну-дзве тысячы рублёў на паездках у адной-дзвюх зонах. Да прыкладу, бяруць квіток да станцыі Брэст-Паўднёвы, а едуць далей — да Брэста-Палескага ці Цэнтральнага. Эканомія гэта часцяком  сканчаецца штрафам у 0,2 базавай велічыні, ці ў 7 тысяч рублёў. Мабыць, таму колькасць "зайцоў" у параўнанні з папярэднім годам значна зменшылася.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі