У Брэсцкай вобласці раскрылі забойства, учыненае 21 год таму

У Брэсцкай вобласці раскрылі забойства, учыненае 21 год таму

Праваахоўнікі Брэсцкай вобласці раскрылі забойства, учыненае больш за 21 год таму, паведамляе ў тэлеграм-канале прэс-служба Следчага камітэта.

У 1997 годзе, у ноч з 9 на 10 кастрычніка, у жылым прыватным доме ў Давыд-Гарадку Столінскага раёна знайшлі цела мясцовай жыхаркі з прыкметамі гвалтоўнай смерці. Падчас расследавання следчыя высветлілі, што невядомыя забраліся ў дом жанчыны, дзе паранілі яе нажом, скралі ювелірныя вырабы і грошы.

Доўгія гады было немагчыма выявіць асобаў, якія маюць дачыненне да злачынства. Аднак у 2018 годзе па забраных на месцы здарэння аб'ектах правялі дадатковую судова-генетычную экспертызу.

Эксперты выявілі генатып, які супаў з генатыпам 42-гадовага жыхара Столінскага раёна. Мужчыну затрымалі. Падчас допыту ён распавёў следчаму пра акалічнасці злачынства і пра тое, што ўчыніў яго разам з двума знаёмымі. Яна цяпер таксама затрыманыя па падазрэнні ў забойстве.

Расследаванне крымінальнай справы працягваецца. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі