У Брэсце звольнены працаўнік узяў у дырэктара судовы рэванш

Ленінскі суд Брэста задаволіў пазоў пракуратуры Ленінскага раёна, пададзены з ініцыятывы былога працаўніка фірмы “Еўраэлектрабуд” Рыгора Варвашэвіча. Той паскардзіўся ў пракуратуру, што яму пры разліку не выдалі разліковы лісток. Паводле Рыгора Варвашэвіча, дырэктар фірмы “Еўраэлектрабуд” Пётр Стэцук быў аштрафаваны на 35 тысяч рублёў.

"Першы наш суд, калі яны абавязвалі мяне здаваць памытую спецвопратку і несці даведку са скурвендыспансера на кірзавыя боты, можна сказаць, закончыўся ўнічыю, — гаворыць Рыгор Варвашэвіч. — Я не змог у тэрмін прадаставіць неабходныя дакументы. Але цяпер рабочым на фірме мыюць спецвопратку, выдаюць мыйныя сродкі".

Цяпер пенсіянер Варвашэвіч хоча заняцца праблемай непрадастаўлення працаўнікам спецадзення ў маштабах Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі