У Брэсце зноў “кармілі галубоў” супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу

У Брэсце зноў “кармілі галубоў” супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу

22 снежня на плошчы Леніна ў Брэсце ў чарговы раз “кармілі галубоў”. Традыцыйная акцыя супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу  сабрала каля 100 актывістаў, піша “Брэсцкая газета”.

Прысутныя на акцыі абмяркоўвалі распачаты судовы працэс супраць кампаніі “АйПауэр”. Людзей абурае, што прадстаўнікі аблвыканкама патрабавалі зрабіць працэс закрытым.

Паседжанне па пазову Брэсцкага аблвыканкама да заводу “АйПауэр” прайшло 17 снежня ў эканамічным судзе Брэсцкай вобласці. Паколькі сваечасова завод не быў уведзены ў эксплуатацыю, кіраўніцтва вобласці ў аднабаковым парадку скасавала дамову і запатрабавала ад кампаніі вярнуць грошы яшчэ ў жніўні 2019 года. Аднак гэта патрабаванне кампанія не выканала. Таму выканкам і звярнуўся з пазовам у суд.

Асноўнае слуханне па справе адбудзецца 14 студзеня 2020 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі