У Брэсце выкапалі 10 мінамётных мін часоў ІІ Сусветнай

У Брэсце пры будаўнічых працах выявілі 10 нямецкіх мінамётных мін часоў Другой сусветнай вайны. Боепрыпасы былі знойдзеныя раніцай 29 жніўня на тэрыторыі будаўнічага ўпраўлення на вуліцы Маскоўскай.

Будаўнікі натыкнуліся рыдлёўкай на міну, калі разроўнівалі пад падмурак ангара зямлю. Грунт, у якім апынулася міна, быў дастаўлены на будоўлю самазвалам з вуліцы Герояў абароны Брэсцкай крэпасці з катлавана пад будаўніцтва жылога дома. Працы былі спыненыя, на месца здарэння прыехалі супрацоўнікі міліцыі і сапёры. Праверыўшы мінашукальнікамі ўсю прывезеную зямлю, яны выявілі яшчэ дзевяць такіх мін калібру 50 мм. Боепрыпасы былі вывезеныя на падрыўную пляцоўку і знішчаныя.
БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі