У Брэсце салдат са штык-нажом па-зверску збіў і параніў прадавачку крамы

Невядомы хлопец у бруднай і падранай вопратцы зайшоў у гандлёвую залу, хутка і нядбайна стаў складваць прадукты харчавання і алкаголь у пакеты. Калі жанчына пацікавілася, ці ёсць у пакупніка сродкі аплаціць набыты тавар, ён накінуўся на яе. Збіваючы прадавачку, зламыснік нанёс ёй пранікальнае нажавое раненне грудной клеткі, рэзаныя раны тулава, шыі, галавы, зламаў руку і ўцёк.



Аднак міліцыянты знайшлі хлопца ў закінутым доме. Ён не супраціўляўся. Праваахоўнікі забралі штык-нож, з якім зламыснік напаў на жанчыну.



Як паведамляе БЕЛТА, затрыманым аказаўся жыхар горада Пінска, вайсковец тэрміновай службы, які 17 студзеня ўцёк са сваёй часткі. Распачатая крымінальная справа.

Прадавачку крамы ва Ушачах забілі за 2,5 млн рублёў выручкі (відэа)
 


Фота — bymedia.net
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі