У Брэсце прыхільнікаў нацыянальнага сцяга параўналі з фашыстамі (фота)

Каля двух дзясяткаў планшэтаў паказваюць беларускамоўныя і ўкраінскамоўныя акупацыйныя газеты ды савецкія баявыя лісткі.



Першымі каля ўваходу размешчаныя фатаграфіі сучасных пратэстных акцый з нацыянальнымі сцягамі і фатаздымкі калон памагатых нямецка-фашыстоўскіх акупантаў з бел-чырвона-белымі павязкамі на руках 70-гадовай даўніны. Буйным шрыфтам паведамляецца: “Сёння бел-чырвона-белыя сцягі выкарыстоўваюць сілы, якія выступаюць супраць існуючага дзяржаўнага ладу ў Рэспубліцы Беларусь”.



На выставе падабрана шмат матэрыялаў з выявамі Сталіна. У адным з іх згадваецца дата 3 ліпеня. Сучасныя каментатары пішуць, што “ўжо тады, праз год пасля вызвалення Мінска, гэты дзень быў вялікім святам. А сёння гэта Дзень незалежнасці Беларусі”.



У адміністрацыі кінатэатра кажуць, што выстава размешчаная не з іх ініцыятывы. Экспазіцыя скампанаваная ў гісторыка-краязнаўчым музеі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі