Вы тут

У Брэсце пратэстоўцы паведамляюць, што супраць іх распылілі слезацечны газ

Помнік тысячагоддзю Брэста / oesolod.livejournal.com

Нязгодныя з вынікамі прэзідэнцкіх выбараў у Брэсце паведамляюць, што супраць іх распылілі слезацечны газ. Калона рухалася ад помніка тысячагоддзю Брэста ў бок ЦУМа па пешаходнай вуліцы Савецкай.

"Ім заступіў дарогу спецназ са шчытамі. Каля дзясятка чалавек сталі ў счэпку, не рухаліся на прадстаўнікоў міліцыі. І пры гэтым быў распылены газ. Побач знаходзіліся не толькі людзі, якія знаходзіліся ў калоне, але і наведвальнікі кавярні з дзецьмі", — расказвае Еўрарадыё Дзмітрый, сведка падзей.

Ён дадае, што ў калоне рухалася каля тысячы людзей.

"Я таксама атрымаў порцыю газу, хвіліны тры было цяжка дыхаць, — працягвае Дзмітрый. — "Хуткіх" я не бачыў. Можа быць, людзі пайшлі ў двары. Людзі разбягаліся, частка людзей спрабавала адбіць тых, каго затрымалі. Іх змясцілі ў аўтазакі. Яны, мабыць, дзесьці побач стаяць, таму людзі скандуюць "Выпускай!".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.