Вы тут

У Брэсце на маршрутку з пасажырамі ўпала дрэва

Пашкоджаная маршрутка / vk.com/brestgai

У Брэсце на маршрутку з 7 пасажырамі ўпала дрэва. Як паведамляе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці, здарэнне адбылося каля 9:40 у панядзелак, 14 чэрвеня, каля скрыжавання праспекта Машэрава з вуліцай Леніна. На шчасце, ніхто з людзей не пацярпеў. Mercedes-Benz Sprinter, якім кіраваў 32-гадовы вадзіцель, атрымаў пашкоджанні.

На месцы здарэння / vk.com/brestgai

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.