У Брэсце людзі працягваюць несці кветкі да будынка генконсульства Польшчы

Жыхары Брэста працягваюць несці кветкі да будынка генконсульства Польшчы. Яны выказваюць спачуванне ў сувязі з гібеллю прэзідэнта Польшчы і ўрадавай дэлегацыі ў авіякатастрофе пад Смаленскам. Як паведамляе БелаПАН, да генконсульства прыйшлі і 10 актывістаў Аб'яднанай грамадзянскай партыі. Яны паклалі кветкі, ушанавалі хвілінай маўчання памяць загінулых і выказалі словы спачування генконсулу Яраславу Ксёнжэку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі