У Брэсце левым дэмакратам забаранілі дэманстрацыю на 1 траўня

Пра гэта паведаміла Еўрарадыё старшыня гарадcкой арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада” Ганна Канюс.  Чыноўнікі матывавалі адказ тым, што “паўз мяркуемага маршруту на адлегласці меншай за 50 метраў месцяцца будынкі Брэсцкага раённага аддзела ўнутраных спраў, станцыі хуткай медыцынскай дапамогі, адміністрацыі Ленінскага раёна Брэста і Брэсцкага аблвыканкама”. Гэтаксама заяўленыя 150 удзельнікаў нібыта “могуць, праходзячы па тратуарах і пешаходных пераходах, спаралізаваць рух транспарта”. 

Другім заяўнікам была Партыя камуністаў Беларуская ў асобе Людмілы Дзенісенка, старшыні Брэсцкай гарадской арганізацыі. Спадарыня Дзенісенка назвала другую па рэйтынгу падставу адмоваў у дазволе на шэсці: рамонт вуліц. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі