У Брэсце гарэў дах аднаго з цэхаў электралампавага завода

Пажар адбыўся сёння на даху аднаго з цэхаў электралампавага завода ў Брэсце. Ужо праз чатыры хвіліны на месца прыехалі выратавальнікі.  Агулам у ліквідацыі пажару ўдзельнічалі шэсць аўтацыстэрнаў і два аўтамабілі хуткага рэагавання. Праз 18 хвілін выратавальнікі саўладалі з агнём. Матэрыяльных страт прадпрыемству нанесена не было.

Паволе папярэдняй інфармацыі, пажар узнік з-за таго, што на даху вяліся працы з выкарыстаннем полымя.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі