У Брэсце дырэктар прадпрыемства два гады атрымліваў неабгрунтаваныя прэміі

У Брэсце дырэктар прадпрыемства два гады атрымліваў неабгрунтаваныя прэміі

У Брэсце дырэктар прадпрыемства два гады (з сакавіка 2012-га да верасня 2014 года) атрымліваў неабгрунтаваныя прэміі. Праваахоўнікі падлічылі страты, яны склалі больш за 20 тысяч рублёў.

Як інфармуе афіцыйны прадстаўнік УСК па Брэсцкай вобласці Дзмітрый Іванюк, дырэктар даваў сваім падначаленым работнікам бухгалтэрыі неабгрунтаваныя ўказанні аб налічэнні яму прэмій. Яго дзеянні кваліфікаваныя, як “перавышэнне службовых паўнамоцтваў” (ч. 3 арт. 426 КК). На маёмасць мужчыны наклалі арышт. Яго, дарэчы, не затрымлівалі. Брэсцкі міжраённы аддзел Следчага камітэта высвятляе ўсе абставіны перавышэння службовых паўнамоцтваў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі