У Брэсце былі затрыманыя 11 актывістаў БХД, якія ехалі на з'езд партыі

У Брэсце ўначы 28 лютага былі затрыманыя 11 актывістаў партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя", якія ехалі ў Менск для ўдзелу ва ўстаноўчым з'ездзе БХД.
Як паведаміў праваабаронца Раман Кісляк, прыкладна ў 2.40 аўтобус, у якім актывісты накіроўваліся ў Менск, спынілі на Бульвары касманаўтаў Брэста супрацоўнікі міліцыі. Актывістаў даставілі ў Ленінскі РАЎС, дзе заявілі, што яны падазраюцца ў захоўванні наркотыкаў. У аддзяленні міліцыі былі складзеныя пратаколы затрымання, агледжаны аўтобус. Наркотыкі не выяўленыя.

Каля шасці раніцы актывістаў адпусцілі з РАЎС. На адной з вуліц Брэста іх паўторна спынілі супрацоўнікі ДАІ. Пасля праверкі дакументаў у кіроўцы, актывісты працягнулі свой шлях у сталіцу.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі