У Брэсце будуць судзіць актывістаў, якія збіраліся ў Мінск на акцыю

У Брэсце будуць судзіць актывістаў, якія збіраліся ў Мінск на акцыю

21 кастрычніка будуць судзіць чатырох брэстаўчан, якія збіраліся ў Мінск на шэсце нацыянальнага сцяга. Апазіцыйная акцыя прайшла ў сталіцы яшчэ 10 кастрычніка. У той дзень чатыры маладыя чалавекі выехалі з Брэста ў Мінск на аўтамабілі. Ужо на выездзе з горада іх спынілі супрацоўнікі ДАІ разам з людзьмі ў чорным і зладзілі ператрус у салоне аўто. Па версіі праваахоўнікаў, адзін з маладых людзей быў падобным да нейкага крымінальніка.

Затым усіх чацвярых даставілі ў Маскоўскі РУУС Брэста і склалі на іх пратаколы за нецэнзурную лаянку, пасля чаго завезлі ў ізалятар, дзе пратрымалі амаль двое сутак. 12 кастрычніка маладых людзей прывезлі ў суд. Хлопцы сваёй віны не прызналі, і судовае пасяджэнне перанеслі на 21 кастрычніка, паабяцаўшы, што выклічуць у якасці сведкаў супрацоўнікаў спецслужбаў, якія іх затрымлівалі.

Як стала вядома Еўрарадыё, разгляд справы пачнецца ў 10.00.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі