У Брэсце адзначылі Дзень памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій (фота)

Пераважна гэта былі сябры Брэсцкай абласной асацыяцыі ахвяраў палітычных рэпрэсій. Яны запалілі свечкі, усклалі да памятнага Знака кветкі. Праваслаўны святар адслужыў набажэнства.



Святар: "У гэты Дзень, Дзень памяці пра ахвяраў за краіну і за народ, вы прыходзіце  на гэтае месца ўшанаваць іх памяць. Многія мільёны людзей сталі ахвярамі таго часу. Як сказаў Аляксандр Салжаніцын, “Волгай народнага гора” сталі народы, рэпрэсаваныя ў той час. Пацярпелі абсалютна ўсе веравызнанні".



Таксама ўдзельнікі акцыі ўсклалі кветкі да помніка настаўніку Адаму Трыпусу — камандзіру партызанкі часоў БНР. Пры таямнічых абставінах ён загінуў у Брэсце ў 1965 годзе і быў пахаваны на Трышынскіх  могілках.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі