У Брэсце адкрыюць прытулак для бяздомных

У Брэсце адкрыюць прытулак для бяздомных

У Брэсце адкрыюць прытулак для людзей без пэўнага месца жыхарства. Пра гэта паведаміў старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатоль Ліс сёння падчас наўпроставай тэлефоннай лініі з насельніцтвам.

Паводле чыноўніка, установа мае адкрыцца ў 2020 годзе. Цяпер падбіраюць варыянты будынка, які можна без вялікіх бюджэтных выдаткаў адаптаваць пад пункт перабывання бяздомных, піша sb.by

Пакуль установа не адкрылася, Анатоль Ліс патрабуе “некуды ўладкаваць” бяздомных, якія перыядычна з’яўляюцца ў розных раёнах горада і на якіх скардзяцца мясцовыя жыхары.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі