У Брэсце адкрылі памятны знак "Стары ліхтар"

Памятны знак "Стары ліхтар" адкрылі ўвечары 25 ліпеня ў Брэсце. Ён усталяваны на перакрыжаванні вуліц Савецкай і Астроўскага.  Памятны знак, як інфармуе БелаПАН, уяўляе сабой зробленага з каванага жалеза з бронзавым напыленнем кажана, які трымае ў лапах газавы ліхтар. Пад ім — вялізны камень, дзе на адмысловай шыльдзе размешчаны загад на старорускай мове "галавы горада". У ім напісана аб заснаванні пасады ліхтаршчыка, які штодня абавязаны запальваць ліхтары, "як сонца сядзе".

Сімвалічнае падпісанне гэтага загада адбылося на цырымоніі адкрыцця памятнага знака. Пасля гэтага ліхтаршчык у стылізаванай форме Расійскай імперыі пятроўскіх часоў запаліў на пешаходнай вуліцы Савецкай 17 газавых ліхтароў.

Як адзначалася на цырымоніі, такое запальванне ліхтароў стане штодзённым і будзе праводзіцца падчас заходу сонца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі