У Брэсце 35-гадовая жанчына скокнула з моста
![Інфармацыі пра стан пацярпелай пакуль няма (ілюстрацыйнае фота)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-03/woman-6757991_1280.jpg.webp?itok=T8f2ipq7)
Інфармацыі пра стан пацярпелай пакуль няма (ілюстрацыйнае фота) / pixabay.com
У Брэсце жанчына скокнула з моста па бульвары Шаўчэнкі ў Мухавец. Здарэнне адбылося ўвечары 3 сакавіка. Як паведамляе прэс-служба МНС, ратавальнікі выцягнулі жанчыну з вады і перадалі медыкам. Яе шпіталізавалі.
Вядома, што пацярпелай 35 гадоў, яна "непрацуючая". Інфармацыі пра яе стан пакуль няма.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.