У Брэсце 1 чэрвеня пройдзе дазволены пікет у абарону льготаў для дзяцей

Брэсцкі гарвыканкам дазволіў абласной кааліцыі Аб'яднаных дэмакратычных сіл (АДС) правесці 1 чэрвеня пікет. Мерапрыемства будзе скіраванае супраць адмены льготаў для дзяцей. Як паведаміў БелаПАН, адпаведныя дакументы атрымалі 28 траўня заяўнікі гэтай акцыі: абласныя структуры Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), Партыі камуністаў Беларускай, Аб'яднанай грамадзянскай партыі і Партыі БНФ.

Пікетаванне прызначана з 16.00 да 17.00 на стадыёне "Лакаматыў". Гарадскія ўлады таксама атрымалі запрашэнне да ўдзелу ў пікеце. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі