У Браславе злавілі ілжэміліцыянта, які піў віно ў грамадскім месцы

У Браславе злавілі ілжэміліцыянта, які піў віно ў грамадскім месцы

У вёсцы Рубеж Браслаўскага раёна супрацоўнікі міліцыі затрымалі 48-гадовага мясцовага жыхара, паведамляе прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкама. 

Мужчына не быў супрацоўнікам міліцыі, але ў грамадскім месцы з'явіўся ў форменным абмундзіраванні міліцыянта. На ім былі міліцэйскія фуражка, штаны і куртка з эмблемай МУС і сяржанцкімі пагонамі. Пры гэтым ілжэміліцыянт распіваў віно. 

На затрыманага склалі два адміністрацыйныя пратаколы — за распіццё алкаголю ў грамадскім месцы і нашэнне міліцэйскай формы без адпаведнага права. 

Дарэчы, міліцэйскую форму ў мужчыны канфіскавалі. Цяпер высвятляюць, як ён яе атрымаў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі