У Браслаўскім раёне два рыбакі заплацілі штраф за смецце

Два рыбакі з Браслаўшчыны пакараныя штрафам за тое, што пакінулі смецце там, дзе лавілі рыбу. Яны не прыбралі з лёду недакуркі, бляшанкі ды пакамечаную паперу. Як паведамілі ў Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывельнага і расліннага свету, неахайных рыбакоў злавілі на азёрах Обаль ды Кракіна. Адзін з іх мусіць заплаціць 300 тысяч рублёў, другі — 75 тысяч.

Першыя штрафы за смецце рыбакам у Віцебскай вобласці выпісалі на Полаччыне ў лістападзе мінулага года ў Полацкім раёне. Перад гэтым інспектары праводзілі рэйды і тлумачылі рыбакам змены ў Правілах рыбалоўства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі