У Бранску разбіраюцца з рэкламай з "парсюкамі-партызанамі" (відэа)

У ёй прысутнічалі парсюкі, апранутыя ў вопратку партызанаў часоў апошняй вайны. Як паведамляе РІА "Новости", па скарзе пракуратуры ўпраўленне Федэральнай антыманапольнай службы па Бранскай вобласці распачало справу па прыкметах парушэння закона "Аб рэкламе" ў адносінах прадпрыемства "Цар-Мяса".



Некалькі мясцовых тэлеканалаў, а пасля і цэнтральныя расійскія тэлеканалы паказалі сюжэт са штогадовага кірмашу, які на гэты раз прысвечаны 70-годдзю вызвалення Браншчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У ім прадстаўніца прадпрыемства падкрэслівае, што парсюкоў яны апранулі ў партызанаў менавіта з гэтай нагоды. Грамадзяне пачалі пратэставаць супраць знявагі партызанаў і звярнуліся ў пракуратуру.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі