У БНТУ падчас працы памёр выкладчык — яму было 55 гадоў

У БНТУ падчас працы памёр выкладчык — яму было 55 гадоў

У Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце ў Мінску памёр старэйшы выкладчык Павел Петрусенка. Трагічнае здарэнне адбылося 24 лютага. Інфармацыю пра гэта Еўрарадыё пацвердзіў прэс-сакратар БНТУ Віталь Гмырак:

“Стала дрэнна каля 12:30 на прыладабудаўнічым факультэце. Адразу выклікалі “хуткую”, прымаліся захады, але, на жаль, выратаваць не атрымалася — інфаркт”. 

Ва ўстанове ўдакладнілі, што ў выкладчыка ў той момант не было заняткаў.

Петрусенку было 55 год. На кафедры стандартызацыі, метралогіі і інфармацыйных сістэм ён працаваў з 1990 года. 

У прэс-службе дадалі, што кіраўніцтва БНТУ прыносіць спачуванні родным і блізкім памерлага. Еўрарадыё далучаецца да спачуванняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі