У бліжэйшыя ночы ў Беларусі будзе да -14, а з панядзелка пачнецца адліга

Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў Рэспубліканскім гідраметэацэнтры. Па словах сіноптыкаў, цыклон, які апошнімі днямі абрынуўся на Беларусь і прынёс шматлікія снегапады, перамясціўся на тэрыторыю Польшчы, дзе пачаў рассейвацца. Сёння ўначы ў Беларусі прагназуецца яснае надвор’е, у выніку чаго тэмпература паветра рэзка апусціцца і дасягне -14. Такая начная тэмпература захаваецца да канца тыдня.

А вось дзённая тэмпература ў бліжэйшыя дні будзе крыху ніжэй за нуль, праўда з пачаткам наступнага тыдня пачне цяплець. Дзённая тэмпература ўжо ў панядзелак будзе вышэй за нуль.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі