У Белым доме з’явілася першая ў гісторыі супрацоўніца-трансгендар
Гэта адлюстроўвае каштоўнасці цяперашняй адміністрацыі амерыканскага прэзідэнта.
У адміністрацыі прэзідэнта ЗША ў аўторак пачала працу першая супрацоўніца-трансгендар. Рафі Фрыдман-Гёрспан атрымала пасаду старшага менэджэра па персанале. Гэтую інфармацыю ВВС пацвердзілі ў Белым доме.
Там заяўляюць, што прыхільнасць Фрыдман-Гёрспан ідэі раўнапраўя і барацьбы за правы трансгендараў “адлюстроўвае каштоўнасці цяперашняй адміністрацыі”.
Раней Рафі Фрыдман-Гёрспан працавала дарадцам у Нацыянальным цэнтры кампаніі за роўнасць трансгендараў.
Актывісты амерыканскай ЛГБТ-супольнасці віталі яе прызначэнне ў Белы дом.
Цяпер у Пентагоне абмяркоўваецца адмена забароны на службу ў войску для трансгендараў — мужчын і жанчын. Белы дом неаднаразова заяўляў, што падтрымлівае гэты крок.
Фота: АР