У "Белую Русь" менш чым за месяц уступілі 25 тысяч чалавек

Колькасць членаў рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь" складае каля 75 тысяч чалавек, інфармуе БелаПАН.
Пра гэта паведаміў намеснік старшыні арганізацыі Аляксандр Шацько. Паводле яго слоў, цяпер рост колькасці аб'яднання ідзе вельмі хутка. Да 25 красавіка ў рэгіёнах праходзяць сходы па вылучэнні дэлегатаў для ўдзелу ў першым з'ездзе аб’яднання.

Паралельна з вылучэннем адбываецца і прыняцце новых членаў, адзначыў Шацько. Нагадаем, 15 сакавіка на з'ездзе Аграрнай партыі ў Мінску міністр адукацыі, старшыня аб'яднання Аляксандр Радзькоў казаў, што колькасць членаў “Белай Русі” перавысіла 50 тысяч чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі