У бельгійскім цягніку знайшлі самаробную выбухоўку

У сярэдзіне дня ў пятніцу чыгуначны рух праз вакзал Левена быў цалкам спынены на дзве гадзіны ў сувязі з выяўленнем выбухоўкі. На месца была выкліканая брыгада службы размініравання узброеных сіл Бельгіі. Як паведамляюць інфармагенцтвы, начальнік службы размініравання пазней заявіў, што было знойдзена самаробнае выбуховае прыстасаванне.

Пакет знайшлі прыбіральшчыкі вагонаў. Пад адным з сядзенняў ляжала невялікая скрынка з выявай чэрапа з перахрышчаных косткамі. Калі яны прыпаднялі крышку, то ўбачылі прыладу з правадамі і гадзінным механізмам. Міністэрства ўнутраных спраў Бельгіі пачало расследаванне інцыдэнту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі