Вы тут

У Бельгіі паставілі памятны знак палітвязню Ашурку, які памёр у калоніі ў Шклове

Памятны знак у гонар Вітольда Ашурка / "Наша Ніва"

У Бельгіі з'явіўся памятны знак у гонар палітвязня Вітольда Ашурка, які памёр у шклоўскай калоніі ў траўні 2021-га. 

Як піша "Наша Ніва", знак усталявалі і асвяцілі ў беларускай царкве ў Антверпене 31 кастрычніка. На яго сабралі 3500 еўра. Стварэннем памятнага знака займаўся святар Іван Майсейчык.

Сябра Партыі БНФ Вітольд Ашурак быў асуджаны на закрытым судзе да 5 гадоў калоніі. Яго судзілі па двух артыкулах — 364 "Гвалт ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў" і 342 "Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Падрабязнасці працэсу невядомыя.

50-гадовы палітвязень нечакана памёр у калоніі. 

Памятны знак у гонар Вітольда Ашурка / "Наша Ніва"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.