Вы тут

На тых, хто крычаў "Ганьба" пасля прысуду Ашурку, пачалі крымінальную справу

Суд / Еўрарадыё

Пракуратура пачала крымінальную справу за крыкі "Ганьба" пасля абвяшчэння прысуду Вітольду Ашурку, пішуць праваабаронцы "Вясны".

Здарэнне адбылося 18 студзеня 2021 года, калі актывіста з Бярозаўкі Вітольда Ашурка асудзілі на 5 гадоў калоніі агульнага рэжыму. Прысуд вынес суддзя Максім Філатаў. Пасля абвяшчэння прысуду прысутныя абурыліся і пачалі скандаваць: "Ганьба!", "Верым, можам, пераможам". 

Пазней некалькі чалавек за гэта асудзілі па адміністрацыйным артыкуле 23.34. 

Цяпер Гродзенская абласная пракуратура пачала крымінальную справу паводле арт. 339 ч.2 (хуліганства, учыненае групай асоб). Усіх, хто быў на судзе, апытваюць ужо не як сведак, а як падазраваных. У іх дома праводзяць ператрусы, бяруць падпіску аб нявыездзе і неразгалошванні. Справу вядуць два следчыя з Гродна. Падазраваным пагражае да 6 гадоў калоніі.

Сам Вітольд Ашурак памёр у шклоўская калоніі 21 траўня 2021 года пры нявысветленых абставінах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.