У Белавежскай пушчы забралі дыплом Савета Еўропы

Белавежскай пушчы не працягнулі дзеянне дыплома Савета Еўропы. З пачатку кастрычніка без яго засталіся і беларускі, і польскі нацыянальныя паркі.  Галоўнай прычынай гэтага называецца адсутнасць у іх плана аховы прыроды
на 10 гадоў.

У жніўні пушчу наведалі эксперты Савета Еўропы і вось
зараз стаў вядомы вынік іх інспекцыі. Белавежская пушча валодала
дыпломам Савета Еўропы на працягу дзесяцігоддзя, яна атрымала яго “за
выдатныя поспехі ў справе захоўвання дзікай прыроды”.

Незалежныя
эколагі сцвярджаюць, што яго пушча атрымала авансам і ўжо ў 2002 годзе
стала відавочным пагаршэнне стану аб’екта. Паводле іх меркавання,
дыплом быў слабым, але механізмам кантролю за дзейнасцю адміністрацыі
парку.


Салідарнасць