У Беластоку беларуса злавілі на крадзяжы паліва на мясцовых АЗС

У Беластоку беларуса злавілі на крадзяжы паліва на мясцовых АЗС

У Беластоку злавілі 24-гадовага беларуса на крадзяжы паліва на мясцовых АЗС. На працягу тыдня ён "засвяціўся" на пяці розных аўтазапраўках. Запраўляў машыну і не плаціў за гэта, з'язджаў. Аднак на адной з АЗС зламысніка затрымалі яе супрацоўнікі. На аўтамабілі "Рэно" беларуса былі скрадзеныя польскія нумары, паведамляе tvn24.pl.

Агулам малады чалавек скраў паліва на 1100 злотых, гэта каля 5 млн беларускіх рублёў. Паколькі за адзін крадзеж страты складаюць менш за 260 злотых, беларусу пагражае толькі штраф.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі