У беларускія каледжы сёлета залічылі каля 37 тысяч чалавек

У беларускія каледжы сёлета залічылі каля 37 тысяч чалавек

У беларускія каледжы сёлета залічылі амаль 37 тысяч навучэнцаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства адукацыі. Пры гэтым на бюджэтную форму навучання паступілі 24,5 тысячы навучэнцаў, што амаль на 700 чалавек болей, чым летась. На платнае навучанне трапілі 12,6 чалавек — гэта амаль на 300 чалавек меней, чым у 2018 годзе.

Уступная кампанія ў ССНУ яшчэ не завершаная: з 1 кастрычніка па 30 лістапада будуць прымаць дакументы ў ахвотных навучацца на спецыяльнасцях сельскай гаспадаркі. Уступныя іспыты для іх пройдуць з 1 па 5 снежня, а залічэнне — па 10 снежня.

Сёлета прыём дакументаў ад абітурыентаў вялі 110 каледжаў і 83 ўстановы адукацыі, якія рэалізуюць адпаведныя праграмы. Навучэнцаў прымалі на 156 спецыяльнасцяў.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі