У беларускім "Што? Дзе? Калі?" будзе гуляць жаночая каманда

У здымках беларускай версіі праграмы “Што? Дзе? Калі?” возьме ўдзел каманда, складзеная выключна з дзяўчат. “Дзявочы батальён” будзе адной з чатырох каманд, гульні якіх складуць першую серыю тэлешоў. Падчас адбору, пакуль дзяўчат спрабавалі паасобку падсаджваць за стол ля іншых знатакоў, пытанні адно за адным заставаліся без адказаў. Выпадкова здымачная група сабрала за сталом 6 дзяўчат – і гульня, што называецца, пайшла!

Пры канцы адбору ўзніклі ваганні паміж тым, зрабіць каманду цалкам дзявочай ці ўсё ж аздобіць яе капітанам – мужчынам. На яго ролю прэтэндаваў Андрэй Супрановіч, гулец мінскай каманды па спартовым “Што? Дзе? Калі?” пад назвай “Почти что гении”. Але лёс наканаваў яму стаць капітанам іншай каманды. У ёй, дарэчы, толькі адна дзяўчына – студэнтка МДЛУ Вера Рабкіна.

Андрэй Супрановіч: “Украінская элітарка і маскоўская элітарка паказалі, што жаночыя каманды маюць вельмі слабую жыццяздольнасць. Разлік тут выключна на шоў – на шоў, каб людзі гладзелі нашае “Што? Дзе? Калі?".

Больш падрабязна пра жаночую каманду знаўцаў чытайце пазней у рэпартажы на сайце Еўрарадыё і слухайце ў нашым эфіры.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі