У беларускае заканадаўства ўвялі паняцце 'асабліва небяспечныя наркотыкі'

У беларускае заканадаўства ўвялі новыя паняцці, якія тычацца наркотыкаў і іх абарачэння, заявіў намеснік начальніка ўпраўлення па наркагандлі МУС Беларусі Рамуальд Андрыеўскі на прэс-канферэнцыі ў Мінску. “У беларускае заканадаўства па ініцыятыве ўпраўлення па наркагандлі МУС уведзенае новае паняцце, якое датычыцца злачынстваў, звязаных з наркотыкамі. Так з’явіўся тэрмін “асабліва небяспечныя наркотыкі”, - сказаў Р.Андрыеўскі. – У іх лік уваходзяць марыхуана, гераін і амфетамін. З 6 красавіка за продаж нават “крошкі” амфетаміна адказнасць наступае паводле ч.3 арт.328 Крымінальнага кодэксу Беларусі, за продаж іншых наркотыкаў – адказнасць папярэдняя па ч.2 арт.328 Крымінальны кодэкс Беларусі”, - адзначыў ён.

Па словах намесніка начальніка ўпраўлення, уведзеныя папраўкі і ў дачыненні прэкурсораў. “Цяпер арганам аховы правапарадку не трэба даказваць, што прэкурсор перавозіўся менавіта для вырабу наркотыкаў, караецца сам факт яго перавозкі”, - падкрэсліў ён.

Інтэрфакс

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі